Аб аўтарах – Red Cap Must Cry

Аб аўтарах

Беята Тэрэза Author

Беята Тэрэза Ханіка

Былая фотамадэль, фатографка, пісьменніца. Яе дэбютны раман «Чырвоная Каптурок павінна раўсці», напісаны ў 2007 г., атрымаў некалькі прэмій, у тым ліку быў намінаваны на прэстыжную дзяржаўную Нямецкую моладзевую літаратурную прэмію, перакладзены на англійскую, французскую, рускую і польскую мовы.

Алег Author

Алег Хрысталюбскі

Рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, канцэпт-мэйкер. Жыве ў Берліне.

Рэжысёр дакументальных і ігравых фільмаў. Працуе ў напрамку сайт-спецыфік тэатра, інсталяцый, аўдыё-праменадаў і дзіджытал. У сваіх праектах абапіраецца на сюррэальныя выявы і візуальныя метафары. Таксама вялікае месца займае праца з музыкай, песняй, рытмам.

HomoCosmos Author

HomoCosmos

Незалежная тэатральная кампанія “HomoCosmos” (Беларусь)

Ініцыяваны ў 2016 годзе Кацярынай Саладуха (Беларусь) і Дарыюшам Язерскім (Польшча), праектны тэатр стварае імерсіўныя, партыцыпаторныя, сайт-спецыфік і інтымныя спектаклі, у цэнтры ўвагі якіх – Чалавек, цела і цялеснасць, дэтабуізацыя сацыяльна значных тэм і абмеркаванне іх сродкамі мастацтва.